17-гадовы пінскі хакер абакраў больш за паўсотню ахвяр
У Пінску міліцыя выйшла на 17-гадовага падлетка-хакера, ад дзеянняў якога пацярпелі больш за 50 чалавек, прытым не толькі беларусы, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Фота ілюстрацыйнае
Хлопец распаўсюджваў праз Telegram шкоднасныя праграмы кшталту «банкаўскі траян» пад выглядам абнаўленняў мабільных праграм і бонусаў за ўстаноўку гульняў. Такім чынам ён атрымліваў доступ да захаваных банкаўскіх пароляў і краў грошы з рахункаў ахвяр.
Супраць юнака завялі крымінальную справу за распрацоўку, выкарыстанне і распаўсюджванне шкоднасных праграм. Сілавікі працягваюць пошук іншых пацярпелых.
Чытайце таксама:
90-гадовая жанчына пераблытала ўнука з махляром у сябе дома
Беларуска родам з Хойніцкага раёна прыкінулася грузінкай і падманула даверлівага італьянца
Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі