БЕЛ Ł РУС

У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах

7.07.2025 / 16:59

Nashaniva.com

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней выстаўляць абвінавачванні паводле «народнага» артыкула 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), піша «Вясна».

Фота ілюстрацыйнае

Гэта, на думку праваабаронцаў, звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх удзельнікаў нельга будзе асудзіць.

Праўда, і пасля гэтай даты працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

Вядома, што судовыя справы паводле арт. 342 КК апошнія тыдні пастаўленыя амаль на канвеер.

Чытайце таксама:

Лідар магілёўскіх фанатаў пасля сутак збіраўся ва Украіну па свабоду, а цяпер ён за Лукашэнку, ГУБАЗіК і Расію

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай мастачкі-аніматаркі Вольгі Рыбінай

Блогерку з Мазыра Паліну Зыль асудзілі на год пазбаўлення волі

Каментары да артыкула