БЕЛ Ł РУС

У Баранавіцкім раёне жыхары скардзяцца на краму, у якой «немагчыма патраціць грошы»

7.07.2025 / 16:54

Nashaniva.com

Жыхары вёскі Добры Бор, што ў Баранавіцкім раёне, звярнуліся праз тыкток да мясцовых уладаў з просьбай вырашыць праблему з сельскай крамай. Паводле іх слоў, хоць крама і працуе, там амаль нічога няма — паліцы пустыя, не знайсці нават малака, цукру і марожанага, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Аўтары звароту — сям’я, якая жыве ў вёсцы ўсё лета. Яны скардзяцца, што вымушаныя ездзіць за прадуктамі ў суседнюю вёску за 5 кіламентраў. Пры гэтым у іх уласнай вёсцы, дзе пастаянна жывуць каля 65 чалавек (па даных на 2019 год), ёсць крама, якую нядаўна адрамантавалі і прынялі новую прадавачку. Але працаваць ёй амаль няма з чым — тавараў не завозяць.

Жанчына ў відэа выказала здагадку, што пастаўкі разлічваюцца толькі на колькасць пастаянна зарэгістраваных жыхароў, а не ўлічваецца, што летам у вёску прыязджае шмат людзей з дзецьмі, каб адпачываць і траціць грошы.

@iz_goroda_w_derevny Это просто тянется уже очень долго. Наверно это видео должно было уже выйти. Жить с таким отношением райпо к людям просто невыносимо!!!#барановичскийрайон #райпо #райпобарановичи #барановичскоерайпо #барановичскийрайон #магазин #боль #вреки #хочуврекомендации #барановичи #добрыйбор #подгорная #ежоны ♬ оригинальный звук - iz_goroda_v_derewny

Сям’я заклікала райпо і райвыканкам забяспечыць краму неабходнымі таварамі і тэхнічна абсталяваць яе належным чынам — напрыклад, зрабіць праводку, каб магло працаваць некалькі халадзільнікаў, а не адзін, як цяпер.

У каментарах пад відэа некаторыя прапаноўвалі арганізаваць аўталаўку, як гэта зрабілі ў іншых вёсках. Іншыя казалі, што ўтрымліваць краму для некалькіх чалавек нерэнтабельна, і раілі закупляцца адразу на тыдзень у горадзе. Аднак такое рашэнне не ўлічвае інтарэсы пенсіянераў, якія жывуць у вёсцы круглы год.

Многія ў каментарах падтрымалі сям’ю, адзначыўшы, што праблема пустых крамаў актуальная для многіх беларускіх вёсак, нават з насельніцтвам 250—300 чалавек.

Мясцовыя ўлады пакуль сітуацыю не каментавалі.

Дарэчы, у 2023 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №309 аб падтрымцы спажывецкай кааперацыі, дзе, сярод іншага, гаварылася пра закупку новай тэхнікі для гандлю — у тым ліку для пашырэння сеткі аўталавак у беларускіх вёсках цягам двух гадоў.

Чытайце таксама:

Абралі кіраўніка Белкаапсаюза. Прызначэнне ўзгаднілі з Лукашэнкам

Аўталаўкі ў вёсках могуць змяніць свой выгляд — вось як ФОТЫ

«Юрка. Яйкі, хлеб, малако, каўбаса — 37 руб». Чаму ў беларускіх вёсках квітнее гандаль «на вэксаль»?

«14 дзён без аўталаўкі». Жыхары вёскі ў Рагачоўскім раёне паставілі мясцовы рэкорд жыцця ў ізаляцыі

«Камфорт арганізаваць можна такі ж самы, што і ў горадзе». Тры гісторыі пра тое, як жывуць у вёсках узімку былыя гараджане

Каментары да артыкула