БЕЛ Ł РУС

ДАІ пагражае кіроўцам штрафамі за няправільнае святло фараў

7.07.2025 / 16:1

Nashaniva.com

ДАІ папярэдзіла беларускіх кіроўцаў пра штрафы за няправільнае выкарыстанне святла фараў. Паводле правіл дарожнага руху, уключаць бліжняе святло абавязкова ў цёмны час сутак або пры дрэннай бачнасці. Аднак з дальнім святлом трэба быць асцярожным — яго дазваляецца выкарыстоўваць толькі па-за населенымі пунктамі.

Фота ілюстрацыйнае

Калі ўключыць дальняе святло на асветленай дарозе ў горадзе і не пераключыць яго на бліжняе, можна атрымаць штраф. У 2025 годзе за першае парушэнне памер штрафу складае ад 1 да 3 базавых велічынь (ад 42 да 126 рублёў). Пры паўторным парушэнні сума павялічваецца — ад 2 да 5 базавых (ад 84 да 210 рублёў).

Таксама кіроўца павінен пераключаць дальняе святло на бліжняе не менш як за 300 метраў да сустрэчнай машыны або калі іншы кіроўца сігналізуе пра неабходнасць гэтага (пераключэннем фараў або «аварыйкай»). Гэта робіцца для таго, каб не асляпляць іншых удзельнікаў руху.

Чытайце таксама:

У Мінску машына сутыкнулася з тралейбусам

Ноччу на трасе пад Мінскам загінулі двое: аўтамабіль збіў лася, а потым урэзаўся ў дрэва

Пад Бераставіцай «Фальксваген» перакуліўся ў меліярацыйны канал. Загінулі двое

Каментары да артыкула