БЕЛ Ł РУС

Пуцін заявіў пра перавагу прыдумак расійскіх саматужнікаў над узбраеннем НАТА

6.07.2025 / 22:9

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас форуму «Усё для Перамогі!» заявіў, што некаторыя расійскія вайсковыя распрацоўкі, зробленыя літаральна «на каленцы» — у гаражах і за хатнімі ноўтбукамі — пераўзыходзяць па якасці і эфектыўнасці тэхніку краін НАТА.

Фота з сацсетак

«Часам проста на каленцы ў гаражах і за хатнімі ноўтбукамі расійскія кулібіны прыдумляюць такое, што пераўзыходзіць па якасці і эфектыўнасці некаторае «жалеза» нашых праціўнікаў з краін НАТА», — заявіў Пуцін.

Выданне The Moscow Times нагадвае, што пасля пачатку вайны ва Украіне на лініі фронту сапраўды з’явілася нямала саматужных рашэнняў. Адным з такіх прыкладаў сталі так званыя «мангалы» — ахоўныя экраны, усталяваныя над вежамі танкаў для абароны ад дронаў. Спачатку яны вырабляліся ўручную, але ў кастрычніку 2023 года «Уралвагонзавод» пачаў выпускаць танкі Т-72Б3 з серыйным варыянтам такіх навесаў.

З лета 2023 года, у адказ на актыўнае прымяненне Украінай ударных FPV-дронаў, танкі пачалі дадаткова ўмацоўваць самаробнай бранёй. У выніку «мангалы» ператварыліся ў суцэльныя экраны, а потым і ў своеасаблівыя «кожухі», якія нагадваюць па выглядзе маленькі хлеў.

Чытайце таксама:

Пуцін ужо перамалоў амаль усю спадчыну савецкага ВПК. Ці зменшыць гэта інтэнсіўнасць вайны?

Як «Інтэграл» абыходзіць санкцыі і дапамагае Расіі ў вайне

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі, які робіць кампаненты для «шахедаў» і ракет «Іскандэр»

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце

Каментары да артыкула