БЕЛ Ł РУС

У Гомелі паставілі памятны знак праваслаўнаму архіепіскапу

6.07.2025 / 18:27

Nashaniva.com

У Гомелі ў дзень 100-годдзя заснавання Гомельскай епархіі ўстанавілі памятны знак архіепіскапу Арыстарху (Станкевічу), які 22 гады ўзначальваў Гомельскую епархію. Знак паставілі ў скверы, названым іменем архіепіскапа, пасля праведзенага ўпарадкавання, піша БелТА.

Архіепіскап Арыстарх (свецкае імя Андрэй Еўдакімавіч Станкевіч) нарадзіўся ў Асавецкай Будзе Мазырскага раёна, вучыўся ў духоўных установах у Адэсе і Маскве, быў манахам Троіца-Сергіевай лаўры.

У 1990 годзе стаў епіскапам Гомельскім і Мазырскім, пазней — Гомельскім і Жлобінскім, а з 2000 года — архіепіскапам. Узначальваў епархію ён да самай сваёй смерці ў 2012 годзе.

За час служэння Арыстарха ў ягонай епархіі было адноўлена і пабудавана 134 храмы, адроджана манаства ў чатырох манастырах, праслаўленыя два святыя.

Чытайце таксама:

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя

Праваслаўных святароў сталі прыцягваць да працы з «дармаедамі»

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі

У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця

Каментары да артыкула