БЕЛ Ł РУС

Што цяпер са здароўем Ціханоўскага?

6.07.2025 / 12:33

Nashaniva.com

«19 таблетак кожны дзень я павінен піць».

Сяргей Ціханоўскі ў інтэрв'ю праекту «Жыццё-маліна» расказаў пра сваё здароўе. Ён яшчэ не скончыў усе абследаванні.

«19 таблетак кожны дзень я павінен піць», — кажа ён пра тое, што яму выпісалі пасля аналізаў дактары.

«Па аналізах крыві ў цэлым усё нармальна, ёсць па некаторых кірунках праблемы. Але самае вялікае, што жахнула чамусьці дактароў мясцовых, што вітамін Д проста наогул адсутнічае», — расказаў ён.

Важыць былы палітвязень 77 кілаграмаў, пакуль перастаў страчваць вагу.

У турме ў Ціханоўскага часам ішла кроў з носа і рота. Яму рабілі нейкі ўколы (блогер не ведае, што гэта было), бо ў яго з'явіліся чырвоныя плямы на целе. «Ці то алергічная рэакцыя, ці то гэта нейкія сімптомы арганізма на нейкія іншыя захворванні», — мяркуе ён.

«З зубамі страшныя праблемы», — прызнаўся ён. «Некалькі сваіх. Астатняе будуць нешта вырываць, таму што там нічога жывога няма. Дзесьці будуць пратэзы ставіць».

Блогер згадвае, што аднойчы на Новы год у яго выпалі зубы — мост, які стаіць спераду, адваліўся.

«І я хадзіў у хустачцы трымаў гэтыя зубы, два тыдні мяне не пускалі да стаматолага. Вось Новы год, і там яшчэ дзесьці дзён 10 пасля Новага года. А ты павінен рабіць ім даклады пастаянна, там гэтыя крычалкі даваць, калі прыходзяць праверкі, ператрусы, усё астатняе. І калі ў цябе такое вымаўленне там, гэта страшнае прыніжэнне таксама. І ў цябе на ператрусе пастаянна знаходзяць у кішэні зубы».

Пры гэтым былы палітвязень адзначыў, што да стаматолага за кратамі ён трапляў, два тыдні — самае доўгае, што яму даводзілася чакаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула