У паводцы ў Тэхасе, што накрыла дзіцячы летнік, загінулі найменей 51 чалавек, 27 дзяўчынак прапалі без вестак
У Тэхасе працягваюцца пошукава-выратавальныя працы пасля разбуральнай імгненнай паводкі, якая забрала жыцці прынамсі 51 чалавека, у тым ліку 15 дзяцей. Асабліва моцна пацярпеў хрысціянскі летні лагер для дзяўчынак, дзе 27 дзяўчынак лічацца зніклымі без вестак.
Людзі пералазяць праз завалы пасля раптоўнай паводкі, якая прайшла праз гэты раён у суботу, 5 ліпеня 2025 года, штат Тэхас. Фота: AP Photo / Julio Cortez
Паводка былі выкліканы моцнымі дажджамі. Усяго за 45 хвілін узровень вады ў рацэ Гвадэлупа падняўся на 8 метраў, змываючы дамы, транспартныя сродкі.
Улады ўсё яшчэ не паведамілі, колькі людзей знікла. Па апошніх звестках, паводка забрала найменей 51 жыццё, піша АР.
Сярод загінулых — некалькі дзяўчынак з лагера Camp Mystic, у тым ліку 8-гадовая Рэнэ Смаістрала, 8-гадовая Сара Марш і 9-гадовая Джэні Хант. Таксама загінуў шматгадовы дырэктар лагера Дзік Істлэнд, які памёр па дарозе ў шпіталь. 27 дзяўчынак дагэтуль лічацца зніклымі без вестак.
Пошукавікі выкарыстоўваюць верталёты, лодкі і дроны для пошуку ахвяр і выратавання людзей, якія засталіся на дрэвах і ў лагерах, адрэзаных змытымі дарогамі.
Губернатар абвясціў нядзелю днём малітвы за штат.