БЕЛ Ł РУС

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

5.07.2025 / 22:46

Nashaniva.com

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі прыняў удзел у рэлігійным мерапрыемстве 5 ліпеня — відэазапіс апублікавалі дзяржаўныя СМІ Ірана.

Аятала Алі Хаменеі з'явіўся на публіцы пасля доўгай адсутнасці. Скрыншот відэа

Гэта было яго першае з'яўленне на публіцы з 13 чэрвеня, калі пачалася вайна з Ізраілем.

Дагэтуль за час вайны аятала толькі двойчы звярнуўся да народа па відэа — і гэта пры тым, што звычайна Хаменеі не прапускае важныя рэлігійныя цырымоніі. 

У Іране распаўсюджваліся розныя чуткі — пра сур'ёзную хваробу аяталы і нават яго смерць.

Па інфармацыі нямецкага Bild, лідар Ірана схаваўся ў падземным сховішчы неўзабаве пасля пачатку ўдараў Ізраіля па іранскай ядзернай праграме 13 чэрвеня.

Канфлікт доўжыўся 12 дзён. Зараз дзейнічае часовае перамір'е, узгодненае пры пасярэдніцтве Катара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула