БЕЛ Ł РУС

Пад Магілёвам адкрыўся вялізны музей

5.07.2025 / 15:23

Nashaniva.com

Музей Славы Магілёўшчыны размешчаны побач з Буйніцкім полем, дзе ішлі абарончыя баі на подступах да абласнога цэнтра.

Музей Славы Магілёўшчыны заправацаваў у Магілёўскім раёне побач з легендарным Буйніцкім полем, піша БелТА.

Першапачаткова двухпавярховы музей планавалі прысвяціць толькі воінскай славе, але ў выніку канцэпцыя была пашырана. Цяпер экспазіцыя адлюстроўвае не толькі ваеннае мінулае, але і гісторыю ўсяго рэгіёна, а таксама асноўныя этапы яго развіцця і дасягненні.

Музей зроблены інтэрактыўным, таксама ён зможа выконваць функцыю культурна-адукацыйнага цэнтра.

Узвядзенне музея было пачата ў 2023 годзе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула