БЕЛ Ł РУС

Аятала Хаменеі так і не выйшаў з бункера? Яго няма на публіцы ўжо 25 дзён

5.07.2025 / 15:17

Nashaniva.com

Звычайна 86-гадовы Хаменеі не прапускае важныя рэлігійныя цырымоніі, але зараз не да таго.

Відэазварот Алі Хаменеі

Ужо 25 дзён вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі не з'яўляўся на публіцы. За гэты час ён толькі двойчы звярнуўся да народа па відэа — і гэта пры тым, што звычайна Хаменеі не прапускае важныя рэлігійныя цырымоніі. 

У Іране распаўсюджваюцца розныя чуткі — пра сур'ёзную хваробу аяталы і нават яго смерць.

Эксперты, у сваю чаргу, схіляюцца да таго, што Хаменеі проста не выходзіць з бункера.

Па інфармацыі нямецкага Bild, лідар Ірана схаваўся ў падземным сховішчы неўзабаве пасля пачатку ўдараў Ізраіля па іранскай ядзернай праграме 13 чэрвеня.

Канфлікт доўжыўся 12 дзён. Зараз дзейнічае часовае перамір'е, узгодненае пры пасярэдніцтве Катара.

«Дванаццацідзённая вайна фактычна стала пачаткам постхаменееўскай эпохі. У Іране ўжо шукаюць пераемніка. У Хаменеі больш няма фізічных і псіхалагічных магчымасцей выконваць сваю ролю — і так было з пачатку вайны», — заявіў у размове з Bild іранскі палітолаг Алі Фатхала-Неджад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула