БЕЛ Ł РУС

У Парыжы ўпершыню за сто гадоў дазволілі купацца ў Сене

5.07.2025 / 14:7

Nashaniva.com

У сталіцы Францыі адкрылі тры спецыяльна абсталяваныя зоны для купання, адна з якіх размешчана за некалькі хвілін хады ад Эйфелевай вежы

Сена ў Парыжы. Фота: Éole Wind, Flickr

У Парыжы ўпершыню за сто гадоў афіцыйна дазволілі купацца ў Сене. Пра гэта паведамляе France 24.

Улады горада адкрылі тры спецыяльна абсталяваныя зоны, адна з якіх размешчана ў некалькіх хвілінах хады ад Эйфелевай вежы.

Дзясяткі парыжан і турыстаў ужо карыстаюцца купальнымі зонамі ў гістарычным цэнтры горада.

Забарона на купанне ў галоўнай рацэ Парыжа дзейнічала з 1923 года, аднак арганізатары Алімпіяды-2024 выдаткавалі на ачыстку вады 1,4 мільярда еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула