У Маскве пачалася рэстаўрацыя фасадаў гістарычнага будынка пасольства Беларусі
У рамках рэстаўрацыі спецыялістам трэба будзе прывесці ў парадак ляпны дэкор асабняка, вонкавыя лесвіцы, балконы і жаночыя скульптуры на фасадзе будынка, а таксама гістарычную агароджу.
Пасольства Беларусі ў Расіі. Фота: прэс-служба Дэпартамента культурнай спадчыны горада Масквы.
У цэнтры Масквы пачалася рэстаўрацыя фасадаў галоўнага дома сядзібы Румянцава-Задунайскага, паведамляе маскоўская мэрыя.
Трохпавярховы будынак у Басманным раёне (вуліца Марасейка, дом 17/6, будынак 1) — аб'ект культурнай спадчыны федэральнага значэння. Вядома, што ў гэтым доме бывалі пісьменнік Мікалай Карамзін і паэты Васіль Жукоўскі і Пётр Вяземскі.
Дом пабудавалі ў 1782 годзе ў стылі эклектыкі з элементамі класіцызму і барока. Пытанне аб аўтарстве праекта застаецца адкрытым — на думку некаторых экспертаў, яно належыць Мацвею Казакову, па версіі іншых — Васілю Бажэнаву.
У 1793 годзе гаспадаром дома стаў палкаводзец генерал-фельдмаршал Пётр Румянцаў-Задунайскі. Сучасны выгляд асабняк набыў да 1880-х гадоў, калі архітэктар Георгій Кайзер дапоўніў яго фасад дэкорам, у прыватнасці, скульптурамі жанчын, якія трымаюць у руках ліры. Пад карнізам размешчаны герб з ляпнымі фігурамі анёлаў.
У другой палове 1950-х гадоў сядзібу перадалі пад прадстаўніцтва Беларускай ССР.