БЕЛ Ł РУС

Адзін з найлепшых расійскіх футбалістаў Смолаў пабіўся ў кафэ з тымі, хто абмяркоўваў яго ВІДЭА

5.07.2025 / 7:57

Nashaniva.com

Сем гадоў таму ў такім жа кафэ пабіліся з наведнікамі іншыя два расійскія футбалісты — і атрымалі тэрміны ў калоніі.

Найлепшы футбаліст Расіі (2016-2018) Фёдар Смолаў учыніў бойку ў кафэ, піша тэлеграм-канал 112.

Усё адбылося ў ноч на 28 мая 2025 года. Паводле адной з версій, суседні столік гучна абмяркоўваў футбаліста. Смолаў падышоў да іх разабрацца, у выніку чаго адбылася бойка.

Пацярпелыя напісалі заяву ў паліцыю. А ў Смолава махляры вымагалі грошы, каб відэа бойкі не пратачылася ў сетку, але той адмовіўся плаціць.

Адметна, што інцыдэнт адбыўся ў кафэ «Каваманія». У кафэ гэтай жа сеткі 7 гадоў таму ўчынілі бойку расійскія футбалісты Павел Мамаеў і Аляксандр Какорын. Тады абодва атрымалі рэальныя тэрміны ў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула