БЕЛ Ł РУС

У Замбіі звар'яцелая сланіха забіла дзвюх турыстак

4.07.2025 / 13:16

Nashaniva.com

Абедзве пажылыя жанчыны загінулі на месцы ад атрыманых траўмаў.

Надзвычайнае здарэнне здарылася ў нацыянальным парку Паўднёвая Луангва ў Замбіі. 68-гадовая брытанкі і 67-гадовая грамадзянка Новай Зеландыі гулялі ў суправаджэнні групы, калі яны пабачылі на адлегласці сланіху з дзіцянём. Каб пазбегнуць кантакту, людзі адхіліліся ад маршруту, але праз некалькі хвілін звар'яцелая жывёла пачала даганяць турыстаў.

Сланіху не спужалі папераджальныя стрэлы, і яна напала на людзей. У выніку загінулі дзве пажылыя жанчыны.

Як лічаць эксперты, паводзіны сланіхі могуць тлумачыццам клопатам пра дзіцяня. Штогод ад нападаў гэтых жывёл па ўсім свеце гіне ад 100 да 500 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула