БЕЛ Ł РУС

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»

4.07.2025 / 8:53

Nashaniva.com

Пуцін сустрэўся з удзельнікамі форуму «Моцныя ідэі для новага часу». На мерапрыемстве здарылася пацешная сцэнка, падчас якой кіраўнік Расіі зноў выказаўся пра гародніну, якая ў Беларусі аказалася ў дэфіцыце. 

Пуцін падышоў да стэнда кампаніі «Дзікая Сібір», якая робіць сіропы з таёжных ягад, траў і кедравых арэхаў. Яе кіраўнік Аляксандр Дзееў расказаў, што ў апошнія два месяцы 5% замоў кампаніі прыпадае на спажыўцоў з Беларусі. Пуцін на гэта адрэагаваў жартам: «Будзем мяняць на бульбу».

Дзееў адзначыў, што з бульбай ягоны сіроп будзе нават смачнейшым. Бо кедравы арэх змяшчае амінакіслату, якая паступае толькі звонку. А пры ўжыванні сіропу з ім чалавек адчувае шчасце, бо сінтэзуецца сератанін. 

Уладзімір Пуцін не ўпершыню закранае тэму беларускай бульбы. У канцы мая падчас нарады ён быў шчыра здзіўлены факту дэфіцыту гародніны ў Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула