БЕЛ Ł РУС

У Літве пазбавілі ДНЖ першага расіяніна

3.07.2025 / 13:9

Nashaniva.com

З-за занадта частых паездак дадому часовага дазволу на жыхарства ў Літве пазбавіўся першы грамадзянін Расіі, яшчэ 30 выпадкаў вывучаюцца, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на Дэпартамент міграцыі.

У пачатку мая ў сілу ўступіла дадатковае палажэнне аб нацыянальных санкцыях, якое забараняе грамадзянам Расіі без дай прычыны ездзіць у Расію ці Беларусь часцей за адзін раз на тры месяцы. Дэпартамент міграцыі выявіў агулам 34 чалавекі, якія гэта зрабілі, дазвол на жыхарства ў Літве аднаго з іх ужо анулявалі.

«Падчас высвятлення прычын выезду грамадзян Расіі, якія часта выязджаюць у Расію ці Беларусь, выяўлены першы выпадак, які не падпадае пад выключэнні, і прынятая пастанова аб ануляванні выдадзенага расіяніну часовага дазволу на жыхарства ў Літве», — гаворыцца ў паведамленні.

Яшчэ трыццаць ягоных суайчыннікаў могуць пазбавіцца такіх дазволаў найбліжэйшым часам.

У дачыненні да іх ужо пачатыя працэдуры анулявання часовых дазволаў на жыхарства ў Літве: высвятляюцца дадатковыя абставіны, чакаюцца тлумачэнні ад саміх грамадзян Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула