БЕЛ Ł РУС

Названа прычына аўтакатастрофы, у якой загінулі Дыёгу Жота і яго брат

3.07.2025 / 12:11

Nashaniva.com

Прычына аўтакатастрофы, у якой загінулі форвард «Ліверпуля» Дыёгу Жота і яго брат, футбаліст другога партугальскага дывізіёна Андрэ да Сілва, — шына, якая лопнула на іх Lamborghini, піша BBC Sport.

Усё адбылося ноччу на трасе а-52 на захадзе Іспаніі. Футбалісты ехалі на велізарнай хуткасці, спрабавалі абагнаць іншую машыну, у гэты момант шына выбухнула.

Спорткар павяло і выкінула ў кювет. Затым пачаўся пажар, спартсмены не змаглі выбрацца вонкі.

10 дзён таму Дыёгу Жота сыграў вяселле.

@nnmediareport Форвард сборной Португалии и «Ливерпуля» Диогу Жота погиб в ДТП через несколько дней после своей свадьбы #ливерпуль #срочныеновости #новостишоубизнеса #умершиезнаменитости #футболист #футбол #звезда ♬ Very Sad - Enchan

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула