БЕЛ Ł РУС

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля

3.07.2025 / 11:17

Nashaniva.com

Яму было 28 гадоў.

Фота з інстаграма Дыёгу Жоты

Пра гібель футбаліста паведамляе іспанская газета Marca — аварыя здарылася ў Іспаніі.

Жота разбіўся на 65-м кіламетры трасы а-52 на захадзе Іспаніі. Усё адбылося ў 00:40 па мясцовым часе. У аўтамабілі ён быў разам са сваім братам.

Машына вылецела з дарогі, перакулілася і загарэлася. Вылезці з яе футбаліст не змог.

Учора футбаліст выкладваў у сацсетках фатаграфіі з уласнага вяселля, што адбылося 10 дзён таму.

У складзе англійскай каманды Жота двойчы стаў чэмпіёнам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула