БЕЛ Ł РУС

У Палтаве нанесены ўдар па ваенкамаце: ёсць загінулыя і параненыя

3.07.2025 / 10:43

Nashaniva.com

Каля 9 раніцы ў выніку аднаго з удараў узнік пажар у будынку Палтаўскага аб'яднанага гарадскога тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Сухапутных войскаў УСУ.

У выніку яшчэ аднаго траплення побач з будынкам узнік пажар на тэрыторыі прыватнага жылога дома.

Ёсць загінулыя і параненыя сярод цывільных асоб, паведамляюць украінскія вайскоўцы.

На месцы працуюць экстранныя службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула