У Адэсе пад удар трапіў шматпавярховік
Ноччу Расія нанесла ўдар па Адэсе.
Фота: Алега Кіпера
Пад удар трапіў шматпавярховік, пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей.
«З-за варожай атакі пашкоджаны 9-павярховік, узнік пажар з 7 па 9 паверх. Ратавальнікі эвакуявалі 50 жыхароў, з іх 10 чалавек, у тым ліку 2 дзяцей, выратавалі з дапамогай спецтэхнікі», — гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях.
Па даных кіраўніка Адэскай вобласці Алега Кіпера, шэсць кватэр былі разбураныя цалкам, яшчэ 36 часткова пашкоджаны.
Пацярпелыя дзеці — хлопчык і дзяўчынка сямі і дзевяці гадоў — шпіталізаваныя з атручваннем прадуктамі гарэння.