БЕЛ Ł РУС

Форвард нацыянальнай зборнай, што гуляў у польскім вышэйшым дывізіёне, будзе выступаць у трэцім

3.07.2025 / 8:6

Nashaniva.com

Яўген Шыкаўка падпісаў кантракт з «Заглэмбе» з Саснаўца. Форвард зборнай Беларусі будзе гуляць у трэцім польскім дывізіёне, піша football.by.

У сезоне-2024/25 каманда заняла там 9-е месца (з 18). 32-гадовы гулец падпісаў з «Заглэмбе» 2-гадовы кантракт.

Паўтара гады таму гэты клуб спрабаваў выратаваць ад вылету з другога дывізіёна экс-трэнер нацыянальнай зборнай Аляксандр Хацкевіч, але нічога не атрымалася, і Хацкевіча звольнілі.

З 2022 года Шыкаўка выступаў у польскай Экстракласе (вышэйшы дывізіён) за «Карону» з Кельцаў, правёў 110 матчаў і забіў 21 гол.

У польскай «Экстракласе» выступаюць Ілля Шкурын («Легія») і Глеб Кучка («Вісла» Плоцк).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула