БЕЛ Ł РУС

У Беларусі спрасцілі працэдуру продажу тавараў з падвойнымі кодамі маркіроўкі

3.07.2025 / 7:56

Nashaniva.com

Урад і Нацбанк перагледзелі патрабаванні да працы касавага абсталявання. Як паведамляе прэс-служба Савета міністраў, адпаведную пастанову падпісалі прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын і першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў.

Фота: Blizko.by

У паведамленні гаворыцца, што пастанова дазволіць мінімізаваць узніклыя з 1 ліпеня складанасці ў гандлёвых аб’ектах, звязаныя з неабходнасцю адначасовага сканавання пры продажы тавараў нанесеных на іх ідэнтыфікацыйных знакаў у выглядзе лінейнага штрых-кода (GTIN) і QR-кода. Апошні наносіцца паводле дзейнай у краіне сістэмы маркіроўкі тавараў.

Так, у залежнасці ад віду тавару, ён можа быць прамаркіраваны нацыянальным QR-кодам або QR-кодам, што ўжываецца ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі — Пагадненнем аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе ад 2 лютага 2018 года.

Падпісаная пастанова дазволіць выключыць неабходнасць сканіравання нацыянальнага QR-кода, якім зараз маркіруецца большасць тавараў, у тым ліку тавараў паўсядзённага попыту.

У дачыненні да тавараў, прамаркіраваных у адпаведнасці з Пагадненнем, у большасці выпадкаў застанецца абавязак па сканаванні толькі міжнароднага QR-кода, бо ён уключае ў сябе GTIN.

Гэта датычыцца малочнай прадукцыі, абутку, шын і асобных тавараў лёгкай прамысловасці, у тым ліку верхняга адзення, сталовага, пасцельнай бялізны.

Чытайце таксама:

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў

Каментары да артыкула