БЕЛ Ł РУС

Напярэдадні вялікіх выхадных стаў кепска працаваць сайт Беларускай чыгункі

2.07.2025 / 19:51

Nashaniva.com

У апошнія дні значна ўскладнілася купля квіткоў на сайце Беларускай чыгункі. Пра гэта сведчаць паведамленні грамадзян і абмеркаванні ў чатах, заўважыў «Позірк».

Мінскі чыгуначны вакзал. Фота ілюстрацыйнае

Для праверкі наяўнасці квіткоў у Расію пасажырам даводзілася карыстацца сайтам Расійскіх чыгунак.

З-за праблем на сайце ўзросла нагрузка на білетныя кассы, асабліва перад доўгімі выхаднымі (3—6 ліпеня).

У адным з чатаў беларусы папярэджваюць, што калі вы плануеце набываць квіткі ў касах на міжнародныя ці міжгароднія рэйсы, лепш ад гэтага адмовіцца — там вялікія чэргі, трэба стаяць у некалькіх чэргах адначасова.

Беларуская чыгунка пацвердзіла праблему раніцай 2 ліпеня і апублікавала абвестку на сваім сайце, дзе паведаміла, што з-за тэхнічных непаладак перыядычна недаступна атрымліваць расклад руху цягнікоў.

Там прыносяць прабачэнні за часовыя нязручнасці і раяць звяртацца ў касы для куплі і вяртання квіткоў або карыстацца тэрміналамі самаабслугоўвання для паездак з непазначанымі месцамі.

Чытайце таксама:

На ліпеньскія вялікія выходныя дададуць некалькі цягнікоў

У ліпені будуць істотныя змены ў маршрутах некаторых цягнікоў

Намесніка начальніка белчыгункі Дулуба будуць судзіць па двух артыкулах. Яго затрымалі за хабар, а дома знайшлі яшчэ $3 млн

Каментары да артыкула