Прызналі «экстрэмісцкім» дзённік нямецкага фельдмаршала
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі кнігу Фёдара фон Бока «Я стоял у ворот Москвы», якая з'яўляецца франтавым дзённікам гэтага нямецкага генерал-фельдмаршала, які ў 1941 годзе быў камандуючым групай армій «Цэнтр». Адпаведнае рашэнне было прынята судом Заводскага раёна Мінска 27 чэрвеня, піша «Вясна».
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:
- тэлеграм-каналы і чаты Remastered games chat, «Чат51 | Аллах Пид*рас», Remastered gamesNZ, «Жесть в Gorebox», «Кр0в@вый р0бл0кс», BrentonGaming14 Maps, This for EBBA (True crime archive);
- інстаграм-старонкі dmitriyzhdanko, ezhikgrigencha, senya.levshin;
- сайт і сацсеткі праекта This Minsk Media;
- ютуб-каналы Belarus12stop, «Настоящая Беларусь»;
- старонка ў вайберы «Зеркало | Новости»;
- фэйсбук-старонка EducationUSA Belarus;
- старонкі ў тыктоку belarus_peramogam.2020.
Чытайце таксама:
«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ва «Укантакце» радыкальна праўладнай брэсцкай піцэрыі
Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі беларусаў Чэхіі і Нідэрландаў