БЕЛ Ł РУС

У Мінску з 3 ліпеня падоўжацца маршруты некалькіх аўтобусаў

2.07.2025 / 17:25

Nashaniva.com

Пра падаўжэнне трас для некалькіх мінскіх аўтобусных маршрутаў паведаміла ў прадпрыемстве «Мінсктранс».

Фота ілюстрацыйнае

Так, у Мінску з чацвярга 3 ліпеня падаўжаюцца трасы некаторых аўтобусных маршрутаў.

Напрыклад, аўтобусы №161, 161а, 161с ад прыпыначнага пункта «Палігон «Трасцянецкі» будуць ехаць да прыпынку «Смеццеперапрацоўчы завод».

Акрамя таго, карэктуецца расклад руху аўтобусаў №110 і 110а з 3 ліпеня па выхадных і з 7 ліпеня на будныя дні.

«Змены будуць унесеныя ў расклады руху аўтобусаў па буднях і выхадных», — пракаментавалі ў «Мінсктрансе». 

Чытайце таксама:

Што з выездам з Беларусі напярэдадні вялікіх выходных?

Беларуска расказала, колькі заплаціла, каб хутчэй даехаць да Польшчы на аўтобусе

Пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы збегла кошка. Яе лавілі з дапамогай цеплавізара

Каментары да артыкула