Абітурыенты змогуць падаць дакументы ў ВНУ праз электронную чаргу
Упершыню ў Беларусі абітурыенты змогуць падаваць дакументы для паступлення ў ВНУ праз электронную чаргу. Пра гэта 2 ліпеня паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле слоў чыноўніка, зарэгістравацца можна праз асабісты кабінет на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ). Пасля рэгістрацыі інфармацыя аўтаматычна перадаецца ў абраны ўніверсітэт.
Такі фармат увялі, каб скараціць час чакання пры падачы дакументаў і дазволіць ВНУ лепш арганізаваць прыём. Гэта асабліва актуальна ў першыя і апошнія дні прыёмнай кампаніі.
У той жа час застаецца магчымасць падаць дакументы ў звычайным парадку — у жывой чарзе, як і раней.
Пішчоў таксама паведаміў, што сёлета плануецца прыняць 48,2 тысячы студэнтаў, з іх 31,8 тысячы — на бюджэт (гэта на 400 больш, чым летась).
У той жа час у Беларусі ўсё яшчэ няма магчымасці праз адзін анлайн-партал падаваць дакументы ў некалькі ВНУ адразу — як гэта зроблена ў некаторых еўрапейскіх краінах. Хоць такая ініцыятыва абмяркоўвалася, пакуль поўнасцю лічбавую сістэму не ўдалося ўкараніць з-за арганізацыйных і тэхнічных цяжкасцяў.
Чытайце таксама:
У Мінадукацыі расказалі, ці будуць павышаць плату за навучанне ў ВНУ
Стабальнікаў на ЦТ у 2025 годзе аказалася на 40 працэнтаў больш, чым летась
Сертыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць сёння
У беларускіх ВНУ выдзяляюць 1000 бюджэтных месцаў для расіян