Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку
У той раз Яўген Казанцаў уцёк, а цяпер не паспеў.
33-гадовы беларус Яўген Казанцаў, які 2 ліпеня кінуў сметніцу ў Паўла Латушку, некалькі дзён таму ладзіў правакацыю падчас выступу Зянона Пазняка.
Чытайце: Правакатар з Беларусі напаў на Паўла Латушку ў Варшаве
29 чэрвеня ў Варшаве праходзіла канферэнцыя прыхільнікаў Пазняка «Беларусь: выжыванне і адраджэнне нацыі». На мерапрыемстве адбыўся дзіўны выпадак. Калі Пазняк выступаў, нейкі хлопец выгукнуў «Ганьба!» і адразу ж кінуўся на ўцёкі. Іншыя слухачы адрэагавалі на яго недарэчны перформанс смехам.
Цяпер удзельнікі сустрэчы пазналі ў ім Яўгена Казанцава, які адзначыўся і на мерапрыемстве з Латушкам. Пасля другога інцыдэнта яго затрымала паліцыя.