БЕЛ Ł РУС

У Гомельскім клубе адзінаборстваў мужчына краў грошы ў дзяцей. Трэнеры яго знайшлі і прымусілі выбачацца на камеру

2.07.2025 / 15:18

Nashaniva.com

Мужчына патлумачыў, што быў п'яны і не разумеў, што робіць. Знайшлі яго зусім выпадкова.

У Гомельскім клубе адзінаборстваў нецвярозы мужчына краў у дзяцей грошы. Падчас заняткаў ён зайшоў у пераапранальні і пачаў шукаць па заплечніках.

Рабіў гэта злодзей проста пад камерай назірання. Клуб lionclub.by апублікаваў запіс з камеры ў TikTok і папрасіў гамельчукоў паведаміць, калі яны раптам сустрэнуць гэтага мужчыну.

@lionclub.by

"Внимание! Вчера в детском клубе «Лион» (дзюдо, 17-й микрорайон, Гомель) неизвестный мужчина похищал личные вещи детей. Если вы узнаёте этого человека или знаете, где он находится, просьба связаться с администрацией клуба по телефону: +375 (29) 639-39-79. Помогите найти вора!"

♬ оригинальный звук - lionclub.by

Але дапамога ў выніку не спатрэбілася. Кіраўнік школы адзінаборстваў зусім выпадкова сутыкнуўся са злодзеем на вуліцы, пішуць «Сільные Новости».

«Выпадкова сутыкнуўся з ім на вуліцы — пазнаў па бейсболцы і футболцы, прыгледзеўся і зразумеў, што гэта ён. Проста падышоў і ўзяў за плячо, спытаў, навошта ён так зрабіў. Ён не стаў уцякаць», — распавёў менеджар клуба.

З мужчынам правялі прафілактычную гутарку і прымусілі папрасіць прабачэння перад дзецьмі на камеру. Відэа з прабачэннямі клуб таксама апублікаваў у TikTok.

«Дзеці, даруйце мне, калі ласка. Я здзейсніў вельмі дрэнны ўчынак, прашу прабачэння… Тое, што так зрабіў — быў моцна п'яны, такое ніколі не здейсніў бы…» — кажа мужчына ў бейсболцы.

@lionclub.by Возмутительный инцидент в детских клубах Вчерашний день омрачился неприятными событиями в двух детских учреждениях 17-го микрорайона города Гомеля. Один и тот же человек сначала похитил деньги из детских рюкзаков, а затем в другом клубе присвоил спортивный костюм. Когда нам довелось с ним сегодня случайно столкнуться (кстати, недалеко от клуба), мы провели с ним профилактическую беседу. Он пытался оправдать свои поступки алкогольным опьянением, утверждая, что «не осознавал своих действий». Теперь он просит прощения у детей! Трудно понять, что происходит в сознании человека, способного на такие низкие поступки. Этот случай — наглядная иллюстрация разрушительного влияния алкоголя на моральные устои и человеческое поведение. ВСЕМ СПАСИБО ЗА РЕПОСТЫ ❤️ #ЗащитаДетей #ТрезвыйОбразЖизни #Ответственность #НетАлкоголю ♬ оригинальный звук - lionclub.by

Пасля гэтага мужчыну перадалі міліцыянерам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула