БЕЛ Ł РУС

У Мінадукацыі расказалі, ці будуць павышаць плату за навучанне ў ВНУ

2.07.2025 / 14:14

Nashaniva.com

Прадстаўнікі Мінiстэрства адукацыі расказалі, ці будуць павышаць кошт навучання ў беларускіх ВНУ, паведамляе БелТА.

Сёлета беларускія ўніверсітэты гатовыя прыняць на платнае аддзяленне каля 16,4 тыс. абітурыентаў. Гэта трэцяя частка ад усяго набору моладзі на атрымання вышэйшай адукацыі.

Як патлумачылі ў Міністэрстве адукацыі, лічбы прыёму фарміруюцца такім чынам, каб маладыя спецыялісты не засталіся без рабочых месцаў.

Сума за адукацыю фарміруецца з расходаў, затрачаных на падрыхтоўку спецыяліста.

Апошні раз кошты на платнае аддзяленне павышалі ў снежні 2023 года. Яны павялічваліся ў залежнасці ад спецыяльнасці. Розніца складала ад 3 да 17 %.

«У гэтым годзе павышэнне кошту аплаты не плануецца», — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула