БЕЛ Ł РУС

3 ліпеня будзе да +35°С, а на наступны дзень пахаладае

2.07.2025 / 10:49

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я па Беларусі на 3-5 ліпеня.

3 ліпеня без ападкаў. Вецер па захадзе месцамі парывісты. Ноччу +12..+18°С, максімальная днём +28..+34°С, па паўднёвым захадзе Беларусі месцамі паветра прагрэецца да +35°С.

4 ліпеня ўмовы надвор'я будзе фарміраваць халодны франтальны раздзел, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер у асобных раёнах моцны парывісты. Ноччу будзе ад +10°С па захадзе да +19°С па паўднёвым усходзе краіны, максімальная днём +19..+25°С, па паўднёвым усходзе да +27°С.

5 ліпеня месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У дзённы час магчымы навальніцы. Ноччу +7..+14°С, максімальная днём +18..+25°С, па паўднёвым захадзе да +26°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула