БЕЛ Ł РУС

У Азербайджане паказалі, як выглядаюць затрыманыя расіяне. Яны моцна збітыя ФОТЫ

1.07.2025 / 21:26

Nashaniva.com

Гэтых расіян абвінавачваюць у транзіце наркотыкаў з Ірана. 

У Баку Сабаільскі раённы суд арыштаваў двух з васьмі расіян, затрыманых па абвінавачанні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. Іх адправілі ў СІЗА на чатыры месяцы, рашэнне па астатніх шасцярых яшчэ чакаецца.

Паводле МУС Азербайджана, затрыманыя нібыта датычныя да наркакантрабанды з Ірана. Пры гэтым мінімум двое з іх, як высветліла выданне «Важные истории» — расійскія айцішнікі-рэлаканты. На кадрах з суда відаць сляды збіцця.

Затрыманні адбыліся на фоне дыпламатычнага канфлікту паміж Масквой і Баку, выкліканага смерцю двух азербайджанцаў пасля аперацый сілавікоў у Расіі. У адказ Баку затрымаў мінімум 10 расіян, а Масква — 9 азербайджанцаў, сярод якіх уплывовыя прадстаўнікі дыяспары.

Таксама ў СІЗА ў Азербайджане адправілі кіраўнікоў расійскага агенцтва «Sputnik Азербайджан».

Чытайце таксама:

У Екацярынбургу паказальна жорстка затрымалі кіраўніка мясцовай азербайджанскай дыяспары ВІДЭА

Азербайджанскія СМІ паведамілі пра затрыманне ў Баку дзвюх АЗГ, што складаліся з расіянаў

У Азербайджане зрабілі экспертызу смерці братоў, якія загінулі ў Екацярынбургу пры затрыманні

У Азербайджане паказалі, як затрымлівалі кіраўнікоў мясцовага філіяла расійскага «Спутніка» ВІДЭА

Чаму зноў сапсаваліся адносіны паміж Расіяй і Азербайджанам. З'яўляюцца дэталі справы

Каментары да артыкула