БЕЛ Ł РУС

У Дубровенскім раёне паставілі «шэрыф-балкі»

1.07.2025 / 20:50

Nashaniva.com

На трасе М-1 у Беларусі з’явіліся новыя прылады кантролю хуткасці — так званыя «шэрыф-балкі». Іх паставілі на ўчастку з 604 па 609 км у Дубровенскім раёне.

Гэта канструкцыі з мігатлівымі сінімі агнямі, замацаваныя на апорах. Яны імітуюць сігнальныя агні машыны ДАІ, прыцягваюць увагу кіроўцаў і змушаюць іх запавольваць рух, асабліва на аварыйна небяспечных участках.

«Шэрыф-балку» відаць з кіламетровай адлегласці, што дазваляе загадзя зрэагаваць.

У прэс-службе ДАІ падкрэсліваюць, што гэта сродак прафілактыкі, а не штрафаў.

Чытайце таксама:

На адной з беларускіх трас усталявалі LED-маячкі

На адным са скрыжаванняў у Гомелі нанеслі падвойныя «зебры». Навошта гэта?

У Мінску ўжо з'явілася новая сіняя разметка

Каментары да артыкула