БЕЛ Ł РУС

Будуць завочна судзіць Мікалая Кацалапава

1.07.2025 / 17:57

Nashaniva.com

Следчы камітэт паведаміў пра завядзенне 1 ліпеня спецыяльнай вытворчасці супраць 46-гадовага саўладальніка Мікалая Кацалапава.

Мікалай Кацалапаў. Фота з ягонага LinkedIn

Мікалаю Кацалапаву інкрымінуюцца ч. 1 і 2 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса РБ (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).

Яму прадпісваюць з'явіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Сапёраў, 7, дзе месціцца Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску.

Раней паведамлялася, што Мікалая Кацалапава вінавацяць у данатах апазіцыйным структурам на сотні тысяч даляраў. Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі называў лічбу ў 296 тысяч даляраў.

Чытайце таксама:

Суўладальніка «Варгеймінга» Мікалая Кацалапава абвінавачваюць у данатах апазіцыйным структурам на сотні тысяч даляраў

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

КДБ унёс суўладальніка Wargaming у спіс «тэрарыстаў»

Каментары да артыкула