БЕЛ Ł РУС

У Ніжагародскай вобласці ўпаў самалёт Су-34

1.07.2025 / 17:45

Nashaniva.com

У Ніжагародскай вобласці падчас вучэбна-трэніровачнага палёту ўпаў знішчальнік Су-34, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Мінабароны Расіі.

Фота ілюстрацыйнае

У ведамстве расказалі, што пры заходзе на пасадку адмовіла сістэма выпуску адной са стоек шасі. Экіпаж знішчальніка паспеў катапультавацца, абодва пілоты жывыя.

«Палёт выконваўся без боекамплекта. Самалёт упаў у бязлюдным раёне. На зямлі разбурэнняў няма», — заявілі ў Мінабароны.

Раней паведамлялася, што самалёт упаў у раёне горада Кулябакі і што гэта нібыта быў звышгукавы Су-27.

Гэта ўжо трэцяя катастрофа Су-34 за крыху больш чым год.

У чэрвені мінулага года падчас планавага вучэбна-трэніровачнага палёту самалёт пацярпеў крушэнне ў гарах Паўночнай Асеціі — абодва пілоты загінулі.

У ліпені 2024 года Су-34 разбіўся ў Валгаградскай вобласці — гэта таксама адбылося пры выкананні трэніровачнага палёту. Экіпаж паспеў катапультавацца.

Чытайце таксама:

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі паспяховы ўкраінскі ўдар па расійскіх самалётах Су-34 пад Валгаградам

Украінцы знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме пад Валгаградам, яшчэ два пашкоджаныя

Украіна заявіла пра знішчэнне расійскага Су-34 на аэрадроме ў Растоўскай вобласці

Каментары да артыкула