Беларусам тэлефануюць падаткавікі
Пра падазроныя званкі праз Viber распавялі ў інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў па Мінску. Туды патэлефанавалі некалькі чалавек, з якімі выходзілі на сувязь махляры.
— Тэкст тых, хто тэлефануе — класічная «разводка на грошы»: «На ваш рахунак паступілі грошы, і калі вы не падыдзеце да нас на Мяснікова, 29, то гэтыя грошы спішуцца…». Гэта абсурдна, але вельмі небяспечна для фінансаў грамадзян, — папярэдзілі ў сапраўднай падатковай.
Там нагадалі, што не выкарыстоўваюць месенджары для сувязі з плацельшчыкамі падаткаў.
— Выключэнне магчыма толькі ў тым выпадку, калі вы ўжо камунікуеце з канкрэтным супрацоўнікам па пытаннях праверкі або выканання запыту і самі папрасілі тэлефанаваць вам з выкарыстаннем месенджара. У гэтым выпадку вы ведаеце прозвішча, імя, пасаду супрацоўніка, а таксама кола пытанняў, якія вырашаеце.