БЕЛ Ł РУС

Сяргей Ціханоўскі перадаў вітанне чытачам «Нашай Нівы» і расказаў, што марыць палепшыць сваю беларускую мову

1.07.2025 / 14:38

Nashaniva.com

Сяргей Ціханоўскі, які выйшаў на волю 21 чэрвеня, запісаў відэавітанне адмыслова для чытачоў «Нашай Нівы». У ім ён расказаў пра сваю мару. 

«Сёння прачнуўся а шостай раніцы, адразу ў бой. Працую без перапынку, збіраю каманду, рыхтую моцны ўдар па Лукашэнку. Але ёсць яшчэ адна мэта — палепшыць маю беларускую мову», — кажа Ціханоўскі.

Ён дадае, што па адукацыі ён філолаг. Калісьці паўтара года размаўляў толькі па-беларуску. У турме шмат чытаў.

«Напрыклад, Уладзіміра Караткевіча: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха». Але асобнае месца займаюць кнігі Паўла Севярынца, майго паплечніка і настаўніка ў беларушчыне і ў духоўнасці», — сказаў Ціханоўскі ў адмыслова для чытачоў «Нашай Нівы» запісаным вітанні.

Ён закончыў яго словамі: «Верым, можам, пераможам! Жыве Беларусь!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула