БЕЛ Ł РУС

Гандлёвы дэфіцыт Беларусі за год вырас на 60%

1.07.2025 / 12:54

Nashaniva.com

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў даныя аб знешнім гандлі таварамі за студзень—май 2025 года, і яны сведчаць пра нарастанне негатыўных тэндэнцый. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт беларускіх тавараў знізіўся, у той час як імпарт працягвае расці. У выніку дэфіцыт знешняга гандлю дасягнуў 2,6 мільярда долараў ЗША — на мільярд больш, чым за той жа перыяд у 2024 годзе.

Агульны таваразварот за пяць месяцаў склаў 33,9 мільярда долараў, што амаль на 0,3% ніжэй, чым год таму. Пры гэтым экспарт упаў на 3,3% — да 15,65 млрд долараў, у той час як імпарт вырас на 2,4% і склаў 18,26 млрд долараў. Гэта значыць, Беларусь усё больш набывае замежных тавараў, але ўсё менш прадае ўласнай прадукцыі на знешніх рынках.

Станоўчае сальда захавалася ў гандлі з краінамі СНД — $757 млн. Тут экспарт застаўся на ўзроўні мінулага года, а імпарт нават крыху зменшыўся.

На гэтым фоне асабліва кантрасна выглядае сітуацыя з краінамі па-за межамі СНД, дзе дэфіцыт склаў 3,36 млрд долараў. Тут экспарт зваліўся на 11%, а імпарт, наадварот, павялічыўся на 6,6%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула