У сямі беларускіх лясгасах дазволілі паляванне на мядзведзя
У Беларусі з 1 ліпеня ўпершыню ў гісторыі незалежнай краіны дазволяць паляванне на мядзведзя. Гэта звязана з тым, што колькасць мядзведзяў значна павялічылася.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Паляванне будзе дазволена да 31 снежня, у любы час сутак — можна будзе паляваць як з засады, так і з падыходу пад кіраўніцтвам паляўнічага.
Дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную і наразную зброю (для гладкаствольнай — не менш за 16 кулявога калібра). Дазволена браць з сабой паляўнічых сабак, пароды якіх вызначаюць мясцовыя ўлады. Удзельнічаць у паляванні могуць толькі тыя, хто мае вопыт палявання не менш за тры гады.
Паляванне будзе дазволена ў пэўных лясгасах, дзе найбольш мядзведзяў: Бягомльскі, Багушэўскі, Віцебскі, Лёзненскі, Суражскі, Ушацкі і Барысаўскі вопытны.
Мядзведзь застаецца занесеным у Чырвоную кнігу, таму паляванне на яго праводзіцца вельмі строга па правілах.
Чытайце таксама:
Мядзведзь уплаў сышоў з Беларусі ў Літву
«Не бяжы. Ты не зможаш…» На ўскрайку Гродна ходзіць мядзведзь, улады выступілі з папярэджаннем
Мядзведзю не дала прайсці з Літвы ў Беларусь памежная сцяна ВІДЭА