На заўтра сіноптыкі папярэдзілі пра моцны вецер
У Беларусі захоўваецца працяглая ветранае надвор’е, пра што паведамляе pogoda.by. Сіноптыкі зноў папярэдзілі беларусаў пра моцны вецер, які будзе дасягаць хуткасці да 20 метраў у секунду 1 ліпеня. Белгідрамет абвясціў на гэты дзень аранжавы ўзровень небяспекі на гэты дзень.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле прагнозу, над тэрыторыяй краіны будзе знаходзіцца зона павышанага атмасфернага ціску, аднак на паўночным усходзе захаваецца ўплыў халоднай і нестабільнай паветранай масы. Дзень пройдзе з пераменнай воблачнасцю, у асноўным без ападкаў, але ў паўночна-ўсходніх рэгіёнах магчымыя кароткачасовыя дажджы і месцамі навальніцы.
Вецер будзе паўночна-заходняга напрамку. Удзень парывы ўзмоцняцца і дасягнуць 15-20 м/с у многіх раёнах.
Тэмпература паветра ноччу апусціцца да +9 — +14 градусаў, а днём пацяплее да +19 — +25 градусаў.
За дзень да гэтага моцны вецер нанёс шмат шкоды: падалі дрэвы, якія перакрывалі дарогі і пашкодзілі аўтамабілі. У Мінску пацярпелі два чалавека, адзін — у Маладзечне. Таксама ў МНС паведаміли, што на возеры пад Полацкам вецер знёс шэсць турыстаў падчас воднага фестывалю.
Чытайце таксама:
Нават да +32°..+34°С. Надвор'е на першыя дні ліпеня