У КНДР паказалі цырымонію развітання з вайскоўцамі, што загінулі ў Расіі. Удзельнічаў сам Кім Чэн Ын
30 чэрвеня дзяржаўнае тэлебачанне Паўночнай Карэі паказала кадры, дзе кіраўнік краіны Кім Чэн Ын смуткуе па салдатах КНДР, якія, як мяркуецца, загінулі падчас вайны Расіі супраць Украіны. На запісе ён кладзе сцяг Паўночнай Карэі на труну аднаго з салдат.
Гэтыя кадры былі паказаныя падчас сумеснага культурнага мерапрыемства Паўночнай Карэі і Расіі ў Пхеньяне — у гонар першай гадавіны падпісання дамовы аб «усебаковым стратэгічным партнёрстве». Кім быў на ім разам з міністаркай замежных спраў Чхве Сон Хі.
Адна з удзельніц мерапрыемства
На фоне паказвалі і іншыя кадры — салдаты КНДР разам з расійскімі, а таксама акрывавленую запіску, нібыта знойдзеную ў Курскай вобласці, дзе ішлі баі. У ёй была цытата пра «святую бітву» і «бязмерную любоў да Вярхоўнага Камандуючага», маючы на ўвазе Кіма.
На відэа відаць, што ўдзельнікі цырымоніі, у тым ліку і Кім, апранутыя ў зімовае адзенне, што можа сведчыць пра тое, што мерапрыемства адбывалася яшчэ зімой, а вяртанне целаў загінулых пачалося некалькі месяцаў таму.
Як адзначаюць эксперты, такімі відэа Паўночная Карэя, верагодна, спрабуе прадставіць страты сваіх салдат як частку «перамогі» і падкрэсліць сваю падтрымку Расіі.
Чытайце таксама:
КНДР адкрыла курорт «сусветнага класа». Ён можа быць арыентаваны на расійскіх турыстаў ФОТЫ
КНДР можа накіраваць у Расію 25000 чалавек на заводы па вытворчасці дронаў
У КНДР з другой спробы ўсё ж спусцілі на ваду скандальны вайсковы карабель
Кім Чэн Ын запэўніў, што будзе падтрымліваць Расію ў вайне з Украінай
Кім Чэн Ын пад каву і цыгарэту паназіраў за артылерыйскімі вучэннямі