На Віцебшчыне вецер абясточыў 39 населеных пунктаў
У Віцебскай вобласці з-за моцнага ветру без электрычнасці засталіся 39 населеных пунктаў. У панядзелак у рэгіёне прайшлі моцныя дажджы з парывістым ветрам да 20 м/с. У выніку падзення дрэў на лініі электраперадач адбыліся пашкоджанні і адключэнні, паведамляе «Віцебскэнерга».
Асабліва моцна пацярпелі Полацкі, Расонскі, Верхнядзвінскі і Ушацкі раёны. Па стане на 16:00 у ліквідацыі наступстваў непагадзі былі задзейнічаныя 28 брыгад — больш за 120 чалавек і каля 30 адзінак тэхнікі.
Энергетыкі праводзяць пераключэнні, прыбіраюць дрэвы з ліній, замяняюць абарваныя правады і падключаюць спажыўцоў па рэзервовых схемах. У выпадку неабходнасці гатовыя да выкарыстання дызель-генератары.
У «Віцебскэнерга» запэўнілі, што робіцца ўсё магчымае, каб як мага хутчэй аднавіць электразабеспячэнне.
Чытайце таксама:
Нават да +32°..+34°С. Надвор'е на першыя дні ліпеня
У Батанічным садзе двое чалавек атрымалі траўмы пры падзенні галіны дрэва