У Брэсцкім раёне мужчына загінуў ад удару токам
У Брэсцкім раёне здарылася трагедыя — у вёсцы Прыбарава 28 чэрвеня загінуў 60-гадовы мужчына. Яго знайшлі ва ўласным двары з прыкметамі паражэння электрычным токам.
Як паведамілі ў Следчым камітэце, трагедыя адбылася падчас дэмантажу электракабеля. Мужчына працаваў з электраправодкай, але не адключыў электрычнасць. У руках у яго былі частка кабеля і пласкагубцы. У выніку ён атрымаў смяротны ўдар токам.
Следчыя праводзяць праверку па факце здарэння.