Лукашэнка памяняў 15 кіраўнікоў раённых і абласных выканкамаў
У Аляксандра Лукашэнкі сёння — кадравы дзень. Ён зрабіў буйныя перамены сярод кіраўнікоў мясцовых органаў.
Прэс-служба апублікавала прозвішчы прызначаных кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Рафаловіч Віктар Анатольевіч — намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама (пытанні сацыяльнай сферы).
Болтрык Андрэй Георгіевіч — намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама (пытанні эканомікі).
Ваўчок Павел Віктаравіч — старшыня Ганцавіцкага райвыканкама.
Ундруль Валянцін Антонавіч — старшыня Буда-Кашалёўскага райвыканкама.
Атошэнка Аляксандр Георгіевіч — старшыня Рагачоўскага райвыканкама.
Шпігановіч Дзмітрый Мікалаевіч — старшыня Хойніцкага райвыканкама.
Гайкоў Сяргей Мікалаевіч — старшыня Чачэрскага райвыканкама.
Андрэеў Сяргей Яўгенавіч — кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля.
Згурскі Дзмітрый Аляксеевіч — кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля.
Рэут Мікіта Ігаравіч — старшыня Дзяржынскага райвыканкама.
Лапатка Вячаслаў Мікалаевіч — старшыня Крупскага райвыканкама.
Колесень Дзяніс Сяргеевіч — старшыня Мінскага райвыканкама.
Атрушкевіч Андрэй Міхайлавіч — старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама.
Маеўскі Аляксандр Анатольевіч — старшыня Пухавіцкага райвыканкама.
Арлёнак Мікалай Уладзіміравіч — старшыня Горацкага райвыканкама.