БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі прыйшлі на дапамогу шасцярым аматарам воднага турызму на возеры

30.06.2025 / 11:30

Nashaniva.com

Работнікі Таварыства ратавання па водах на возера Янава каля Бікульнічаў Полацкага раёна выратавалі некалькі чалавек, паведамляе МНС.

Учора ўвечары работнікі Полацкага таварыства ратавання на водах дзяжурылі на фестывалі воднага турызму «Зорная дыядэма Полацкай зямлі». Яны заўважылі, што ў выніку парыву ветру на адлегласці каля 100 метраў ад берага перавярнуліся на сапбордах 2 чалавекі. Ратавальнікамі з дапамогай ратавальнай лодкі былі выратаваны і дастаўлены на бераг два маладыя чалавекі. Яны не пацярпелі.

У гэты ж час паступіла інфармацыя пра тое, што на супрацьлеглым беразе возера патрэбна дапамога чатыром удзельнікам фестывалю на байдарках, якіх парывамі моцнага ветру прыбіла да прыбярэжных зараснікаў трыснягу, і самастойна выбрацца яны не маглі.

Іх знялі з байдарак і перавезены на бераг. Медыцынская дапамога нікому не спатрэбілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула