БЕЛ Ł РУС

Здаравенная змяюка выпаўзла пагрэцца на набярэжнай у Брэсце

30.06.2025 / 10:10

Nashaniva.com

У Брэсце на гарадской набярэжнай мясцовая блогерка натрапіла на вялікую змяю і зняла яе на відэа. Ролік з’явіўся ў TikTok з подпісам: «Вуж ці гадзюка?» — і выклікаў бурнае абмеркаванне сярод карыстальнікаў, піша Onliner.by.

Паводле слоў аўтаркі, змяя прыпаўзла менавіта ў тое месца, дзе дзяўчына незадоўга да гэтага сядзела і фатаграфавалася. Паўзун перад камерай паводзіўся даволі бадзёра: то падпаўзаў бліжэй да людзей, то залазіў пад памост каля вады і з цікаўнасцю выглядаў адтуль. За тры дні відэа набрала 1,7 мільёна праглядаў і больш за чатыры тысячы каментароў.

@roz.marynka

♬ оригинальный звук - roz.marynka

Большасць каментатараў сышліся ў меркаванні, што на відэа — неядавіты вуж. Аднак знайшліся і тыя, хто сцвярджаў, што гэта магла быць гадзюка. Карыстальнікаў асабліва ўразілі ўнушальныя памеры змяі.

«Звычайны вуж, прыгожы, блішчыць на сонцы. Іх лёгка пазнаць — на галаве жоўтыя плямы», — напісала адна з каментатараў.

«Для мяне гэта анаконда», — пажартавала іншая.

«Мяне адну здзіўляе спакой аўтаркі і навакольных? Я б крычала і бегла прэч — усё роўна, вуж гэта ці гадзюка», — прызналася яшчэ адна карыстальніца.

Знайшліся і тыя, хто выказаў здагадку, што брэсцкая змяя — гэта нейкі свежы гібрыд вужа і гадзюкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула