БЕЛ Ł РУС

Гарадскі аўтобус збіў веласіпедыста ў Мінску

30.06.2025 / 9:48

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава.

40-гадовы кіроўца МАЗа не даў перавагу 43-гадоваму веласіпедысту, які перасякаў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора, паведамляе ДАІ.

У выніку аўтобус збіў веласіпедыста. Пацярпелага даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула