У Смалявічах п’яны кіроўца ўрэзаўся ў агароджу дома
У Смалявічах у нядзелю на завулку Першамайскім адбылося ДТЗ.
32-гадовы кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу.
Вядома, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Узровень спіртнога ў выдыханым паветры склаў 1,18 праміле, паведамляе «Міліцыя Міншчыны».