БЕЛ Ł РУС

Сенатар Грэм: Трамп падтрымаў новыя санкцыі супраць Расіі

30.06.2025 / 8:19

Nashaniva.com

У маі прэзідэнт ЗША адмовіўся ўводзіць санкцыі супраць Масквы.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў законапраект аб пошлінах у 500% супраць краін, якія гандлююць з Расіяй, нягледзячы на вайну ва Украіне. З такім сцвярджэннем у нядзелю, 30 чэрвеня, выступіў суаўтар законапраекта, сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм у інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу ABC, паведамляе Deutsche Welle.

«Учора ўпершыню прэзідэнт сказаў мне, калі мы з ім гулялі ў гольф, што прыйшоў час прасунуць законапраект», — сказаў Грэм.

Паводле яго слоў, разгляд дакумента пачнецца «пасля ліпеньскага перапынку», гэта значыць пасля святкавання Дня незалежнасці ЗША. Работа Кангрэса павінна аднавіцца 7 ліпеня.

Грэм за пошліны супраць Індыі і Кітая.

«Калі вы купляеце тавары ў Расіі і не дапамагаеце Украіне, то будуць тарыфы ў 500% на вашы тавары, што ідуць у ЗША. Індыя і Кітай купляюць 70% пуцінскай нафты, падтрымліваючы ваенную машыну. Мой законапраект падтрымліваюць 84 сенатары. Ён дасць магчымасць прэзідэнту накласці санкцыі на Індыю, Кітай і іншыя краіны, каб яны спынілі фінансаванне ваеннай машыны Пуціна і селі за стол перамоў», — сказаў Грэм.

Ён лічыць, што прыняцце законапраекта дасць Трампу «інструмент, якога ў яго цяпер няма».

Сенатар ухіліўся ад адказу на прамое пытанне, ці падпіша прэзідэнт законапраект.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула