БЕЛ Ł РУС

У квартале «Мінск Свет» створаць парк

30.06.2025 / 7:57

Nashaniva.com

Зялёную зону створаць на ўчастку, які раней планавалася аддаць пад катэджную забудову.

Мінск Свет. Фота забудоўшчыка

У «Мінск Свеце» стане больш зеляніны, пра гэта распавёў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы Эдуард Тамільчык, пішуць Мінск-Навіны.

«Ёсць даручэнне старшыні Мінгарвыканкама пра тое, каб на тэрыторыі «Мінск Свету» разбілі паркавы комплекс», — заявіў ён.

Як удакладніў кіраўнік раёна, зялёную зону створаць на ўчастку, які раней планавалася аддаць пад катэджную забудову.

Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра тэрыторыю на скрыжаванні вуліц Кіжаватава і Жарэса Алфёрава.

«Зараз прапрацоўваецца пытанне па заказчыку. Потым пачнуцца іншыя віды работ», — запэўніў Тамільчык.

І пасля гэтага будзе прынята афіцыйнае рашэнне па стварэнні парку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула